Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сац...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) сацыяльны, напр.: сацзабеспячэнне, сацстрахаванне;

2) сацыялістычны, напр., сацабавязацельства.

саці́н, -у, м.

Баваўняная ці шаўковая тканіна, якая мае гладкі бліскучы правы бок.

|| прым. саці́навы, -ая, -ае.

сацкультбы́т, -у, Мы́це, м.

Скарачэнне: сацыяльная культурна-бытавая сфера.

Аб’екты сацкультбыту (усе аб’екты, установы, што адносяцца да гэтай сферы).

|| прым. сацкультбы́таўскі, -ая, -ае (разм.).

сацстра́х, -у, м.

Скарачэнне: сацыяльнае страхаванне.

Органы сацстраху.

|| прым. сацстра́хаўскі, -ая, -ае (разм.).

Сацстрахаўская пуцёўка.

сацыёлаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне сацыялогіі.

сацыя...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да грамадства, да навук пра грамадства, напр.: сацыялінгвістыка, сацыяпсіхалогія.

сацыялагі́чны гл. сацыялогія.

сацыялі́зм, -у, м.

Грамадскі лад, які характарызуецца грамадскай уласнасцю на сродкі вытворчасці, адсутнасцю эксплуатацыі чалавека чалавекам і прынцыпам: ад кожнага па яго здольнасцях, кожнаму па яго працы.

Пабудова сацыялізму.

|| прым. сацыялісты́чны, -ая, -ае.

сацыялі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Член сацыялістычнай партыі, паслядоўнік сацыялістычнага вучэння.

|| ж. сацыялі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

сацыялісты́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да сацыялізму, заснаваны на прынцыпах сацыялізму, які ажыццяўляе сацыялізм; які прасякнуты ідэямі сацыялізму, выражае іх.

Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Сацыялістычныя краіны.

Сацыялістычная эканоміка.

Сацыялістычная гаспадарка.

С. гуманізм.

2. Які мае адносіны да сацыял-дэмакратыі.

С. інтэрнацыянал.