Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сава́, -ы́, мн. со́вы і (з ліч. 2, 3, 4) савы́, соў, ж.

Драпежная начная птушка з вялікай круглай галавой, з вялікімі вачамі і кароткай загнутай дзюбай.

|| прым. саві́ны, -ая, -ае.

савакупі́цца, -куплю́ся, -ку́пішся, -ку́піцца; зак. (кніжн.).

Здзейсніць палавы акт.

|| незак. савакупля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. савакупле́нне, -я, н.

са́ван, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка.

|| прым. са́ванны, -ая, -ае.

сава́нна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Трапічны стэп з рэдкімі дрэвамі і хмызнякамі.

|| прым. сава́нны, -ая, -ае.

саве́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Адна з форм палітычнай арганізацыі грамадства, а таксама прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады ў былым СССР.

Улада Саветаў.

Вярхоўны С.

Рэспублікі Беларусь.

Сельскі С.

Гарадскі С.

Мясцовыя Саветы.

С. нацыянальнасцей.

2. Назва некаторых органаў дзяржаўнага кіравання, якія складаюцца з выбарных або прызначаных асоб і маюць кіруючае значэнне ў жыцці дзяржавы, у дзейнасці якой-н. галіны гаспадаркі.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

3. Распарадчы або дарадчы калегіяльны орган пры якой-н. установе, арганізацыі, таварыстве і пад.

Савет Бяспекі ААН.

Вучоны с. інстытута.

Педагагічны с. школы.

Мастацкі с. тэатра.

саветало́гія, -і, ж.

Міждысцыплінарны кірунак комплексных грамадазнаўчых даследаванняў, прысвечаных вывучэнню жыцця былога Савецкага Саюза.

|| прым. саветалагі́чны, -ая, -ае.

саве́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Назва пасады ў некаторых установах (пасольствах, міністэрствах і пад.), а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

С. пасольства.

С. юстыцыі.

С. дырэкцыі.

савето́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па саветалогіі.

саве́цкі, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да Савета, заснаваны на кіраванні Саветамі як органамі дзяржаўнай улады.

Савецкая ўлада.

2. Адданы справе і ідэалам краіны Саветаў, які выражае гэтыя ідэалы і інтарэсы.

С. пункт погляду.

саве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Тое, што і салавець.

|| зак. пасаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.