Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

саба́ка, -і, мн. -і, -ба́к, м.

1. Свойская млекакормячая жывёліна сямейства сабачых.

Пародзісты с.

Паляўнічы с.

2. перан. Пра злога, шкоднага чалавека (разм., лаянк.).

Вось дзе сабака закапаны (разм.) — вось у чым сутнасць справы.

Сабакам сена касіць (жарт.) — знаходзіцца невядома дзе і займацца невядома чым.

Сабаку з’есці на чым (разм.) — быць вопытным у якой-н. справе.

У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) (разм., асудж.) — згубіць сумленне.

|| памянш. саба́чка, -і, мн. -і, -чак, м. (да 1 знач.).

|| прым. саба́чы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

сабакаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па сабакаводстве.

сабакаво́дства, -а, н.

Развядзенне сабак і паляпшэнне іх пароды.

Службовае с.

|| прым. сабакаво́дчы, -ая, -ае.

сабакагадо́вец, -до́ўца, мн.о́ўцы, -до́ўцаў, м.

Тое, што і сабакавод.

сабакагадо́ўля, -і, ж.

Тое, што і сабакаводства.

|| прым. сабакагадо́ўчы, -ая, -ае.

сабака́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Чалавек, які даглядае сабак у спецыяльным гадавальніку, у сабачніку (разм.).

2. Чалавек, які займаецца лоўляй сабак.

3. Той, хто ганяе, дражніць сабак (разм.).

|| прым. сабака́рскі, -ая, -ае.

сабака́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж. (разм.).

Памяшканне для сабак (пераважна паляўнічых).

сабалёвы гл. собаль.

сабалі́ны гл. собаль.

сабанту́й, -я, м.

1. У татараў і башкіраў: веснавое народнае свята.

2. перан. Шумлівая пагулянка (разм., жарт.).

З нагоды прыезду гасцей наладзілі с.