саба́ка, -і, мн. -і, -ба́к, м.
1. Свойская млекакормячая жывёліна сямейства сабачых.
Пародзісты с.
Паляўнічы с.
2. перан. Пра злога, шкоднага чалавека (разм., лаянк.).
◊
Вось дзе сабака закапаны (разм.) — вось у чым сутнасць справы.
Сабакам сена касіць (жарт.) — знаходзіцца невядома дзе і займацца невядома чым.
Сабаку з’есці на чым (разм.) — быць вопытным у якой-н. справе.
У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) (разм., асудж.) — згубіць сумленне.
|| памянш. саба́чка, -і, мн. -і, -чак, м. (да 1 знач.).
|| прым. саба́чы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)