самадастатко́вы, -ая, -ае.

1. Дастатковы для задавальнення сваіх патрэб.

2. Дастаткова значны сам па сабе, які валодае самастойным значэннем.

Самадастатковая велічыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)