Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аддзіра́цца гл. ададрацца.

аддзіра́ць гл. ададраць.

аддзяжу́рыць, -ру, -рыш, -рыць; зак.

1. Закончыць дзяжурства.

2. што. Правесці на дзяжурстве некаторы час.

А. ноч.

3. перан. Прабыць некаторы час на цяжкай нецікавай працы, службе.

А. па размеркаванні ў райцэнтры.

|| незак. аддзяжу́рваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

аддзя́ка, -і, ДМ -дзя́цы, ж.

Адплата за дабро, за паслугу.

У аддзяку падарыць сябру кнігу.

аддзя́каваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; зак., каму.

Выказаць удзячнасць, падзякаваць за паслугу, адплаціць.

А. за дапамогу.

аддзяле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. аддзяліцца, аддзяліць.

2. Тое, што і аддзел (у 1 знач.).

А. банка.

А. міліцыі.

3. Асобная самастойная ўстанова, арганізацыя і пад. ў сістэме чаго-н.

Паштовае а. сувязі.

4. Самастойная частка канцэрта, тэатральнага паказу.

Другое а. канцэрта.

5. Ніжэйшае вайсковае падраздзяленне, што ўваходзіць у склад узвода.

Камандзір аддзялення.

6. Асобная, адгароджаная частка памяшкання.

Першае а. склада.

7. Адна з частак, на якія падзелена што-н., прызначанае для захоўвання розных рэчаў, прадметаў.

Партфель мае два аддзяленні.

|| прым. аддзяле́нчы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.) і аддзялённы, -ая, -ае (да 5 знач.).

Аддзяленчыя штаты.

Аддзялённы камандзір.

Загад аддзялённага (наз.).

аддзялі́цца, -дзялю́ся, -дзе́лішся, -дзе́ліцца; зак.

1. Вылучыцца з агульнай адзінай масы.

А. ад натоўпу.

2. Адстаць, адарвацца і пад. ад цэлага, выдзеліцца.

Тры самалёты аддзяліліся ад групы і накіраваліся да станцыі.

3. Стаць самастойным гаспадаром пасля падзелу маёмасці; адасобіцца.

Сын аддзяліўся ад бацькоў.

|| незак. аддзяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. аддзяле́нне, -я, н.

аддзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць; -дзе́лены; зак.

1. што. Вылучыць з агульнай адзінай масы што-н. або адасобіць тое, што знаходзіцца ў злучэнні з ім.

А. бялок ад жаўтка.

А. старыя кнігі ад новых.

А. тлушч ад малака.

2. Адасобіць, раз’яднаць, адмежаваць.

А. царкву ад дзяржавы.

3. Вылучыць, распазнаць.

А. істотнае ад выпадковага.

4. каго-што. Выдзеліць каму-н. частку, долю з агульнай гаспадаркі, адасобіць, даць магчымасць весці самастойную гаспадарку.

А. сыноў.

|| незак. аддзяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. аддзяле́нне, -я, н.

аддзяля́льны, -ая, -ае (спец.).

Які служыць для аддзялення чаго-н. ад другога.

А. шчыт.

аддзяўба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Тое, што і аддзяўбці.

|| незак. аддзёўбваць, -аю, -аеш, -ае.