Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абдымі́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -ды́млены; зак., каго-што.

1. Абдаць дымам.

А. пчол.

2. Пакрыць сажай, задыміць (разм.).

А. хату.

абды́мкі, -аў.

Ахопліванне рукамі каго-н. як выказванне ласкі, замілавання і пад.

Сціснуць у абдымках.

Сустрэць з распасцёртымі абдымкамі — з радасцю, прыветна.

абе́гчы, абягу́, абяжы́ш, абяжы́ць; абяжы́м, абежыце́, абягу́ць; абяжы́; абе́ганы; зак., каго-што.

Тое, што і абабегчы.

|| незак. абяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

абе́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Яда сярод дня, полудзень.

Запрасіць на а.

2. Ежа для спажывання ў абедзенны час.

А. з трох страў.

Смачны а.

3. Час, у які звычайна абедаюць; поўдзень.

Быў дождж у а.

Выехаць у вёску пасля абеду.

4. Час для абеду, перапынак у працы.

У магазіне а.

5. Форма прыёму гасцей з нагоды якой-н. урачыстасці.

Даць а.

Званы а.

Царскі абед — вельмі багаты, пышны абед.

|| прым. абе́дзенны, -ая, -ае.

А. перапынак.

абе́даць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Есці ў абедзенны час; есці абед.

Пара а.

|| зак. паабе́даць, -аю, -аеш, -ае.

абе́дзве гл. абодва.

аб’е́дкі, -аў.

Рэшткі ад яды, недаедзеныя кавалкі.

абе́дня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або ў першай палове дня; тое, што і літургія. Хадзілі на абедню.

абезгало́віць, -ло́ўлю, -ло́віш, -ло́віць; -ло́ўлены; зак.

1. Зняць, адсячы галаву каму-н.

2. перан., што. Пазбавіць кіраўніцтва, правадыра.

А. паўстанне.

|| незак. абезгало́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абезгало́ўліванне, -я, н.

аб’е́зд, -у і -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. -у, гл. аб’ездзіць, аб’ехаць.

2. -а. Месца, па якім можна аб’ехаць.

Часовы а.