Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сарамаці́ць, -мачу́, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́цім, -ма́ціце́, -ма́цяць; незак., каго.

1. Дакараць, выклікаючы пачуццё сораму.

С. за дрэнныя ўчынкі.

2. Няславіць, ганьбіць; бянтэжыць.

Што ты сябе сарамаціш?

|| зак. асарамаці́ць, -мачу́, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́цім, -ма́ціце́, -ма́цяць; -ма́чаны (да 2 знач.), пасарамаці́ць, -мачу́, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́цім, -ма́ціце́, -ма́цяць; -ма́чаны і прысарамаці́ць, -мачу́, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́цім, -ма́ціце́, -ма́цяць; -ма́чаны (да 1 знач.).

сарамлі́вы, -ая, -ае.

1. Які саромеецца, бянтэжыцца; нясмелы.

С. хлапец.

2. Непрыстойны.

Сарамлівыя словы.

|| наз. сарамлі́васць, -і, ж.

сарамя́жлівы, -ая, -ае.

Тое, што і сарамлівы (у 1 знач.).

|| наз. сарамя́жлівасць, -і, ж.

саранча́, -ы́, ж., таксама зб.

Насякомае, небяспечны шкоднік сельскай гаспадаркі, які пералятае вялікімі масамі.

С. наляцела.

Накінуцца на што-н., як с. (прагна, падбіраючы ўсё; разм.).

|| прым. саранчо́вы, -ая, -ае.

Сямейства саранчовых (наз.).

сара́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (высок.).

Паплечнік; таварыш па барацьбе, зброі.

|| ж. сара́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

сарафа́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Жаночая сукенка без рукавоў.

|| памянш. сарафа́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. сарафа́нны, -ая, -ае.

сарбі́т, -у, Мі́це, м.

Рэчыва, якое атрымліваецца з глюкозы і ўжыв. замест цукру ў харчаванні хворых на дыябет.

|| прым. сарбі́тны, -ая, -ае.

сарва́цца, -рву́ся, -рве́шся, -рве́цца; -рвёмся, -рвяце́ся, -рву́цца; -рві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв.). Перастаць трымацца на чым-н., адарваўшыся, не ўтрымаўшыся, зваліцца (пра што-н. прымацаванае).

Дзверы сарваліся з завесаў.

2. Зваліцца, упасці адкуль-н., страціўшы апору.

С. з вяршыні гары.

С. з рыштаванняў.

3. Рвануўшыся, вызваліцца ад чаго-н.

Сабака сарваўся з ланцуга.

4. Хутка, імкліва пакінуць якое-н. месца.

Хлопец сарваўся з лаўкі і пабег.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Сапсавацца ад рэзкага руху, рыўка, прыйсці ў нягоднасць пры няўмелым карыстанні (пра разьбу і пад.).

Разьба сарвалася.

6. Страціць самакантроль над сваімі паводзінамі, дзеяннямі.

С. і накрычаць на дзяцей.

7. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Застацца нявыкананым, не адбыцца.

Сход сарваўся (разм.).

З языка сарвалася што ў каго (разм.) — сказаў не падумаўшы, паспешна.

Як з ланцуга сарваўся (разм., неадабр.) —

1) пра шумныя паводзіны, празмерную радасць каго-н., хто адчуў сябе на свабодзе;

2) пра паводзіны, учынкі чалавека, які страціў кантроль над сабой, перастаў сябе стрымліваць.

|| незак. зрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. зрыў, зры́ву, мн. зры́вы, зры́ваў, м.

сарва́ць, -рву́, -рве́ш, -рве́; -рвём, -рвяце́, -рву́ць; -рві́; -рва́ны; зак., што.

1. Рэзкім рухам аддзяліць, зняць, сцягнуць.

С. астру.

С. вароты з завесаў.

Вецер сарваў бялізну з вяроўкі.

С. шапку з галавы.

2. Рэзкім рухам, моцна націснуўшы, сапсаваць (разьбу і пад.).

3. Пашкодзіць здароўе, галасавыя звязкі ад пастаянных празмерных перагрузак.

С. здароўе.

С. голас.

4. перан. Перапыніць ход чаго-н., не даць магчымасці ажыццявіць што-н.

С. графік работы.

С. лекцыю.

С. канцэрт.

5. перан. Атрымаць ад каго-н. у выніку ашуканства, вымагання (разм.).

С. вялікія грошы з каго-н.

6. перан. Са словамі «злосць», «гнеў», «незадавальненне» і пад. ўжыв. ў знач. выказаць, спагнаць злосць, гнеў, незадавальненне на кім-н.

С. злосць на дзецях.

Сарваць галаву каму (разм.) — строга пакараць каго-н.

Сарваць маску з каго — выкрыць каго-н., паказаць сапраўдны твар каго-н.

|| незак. зрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. зрыў, зры́ву, мн. зры́вы, зры́ваў, м.

сарвігалава́, -ы́, мн.о́вы і (з ліч. 2, 3, 4) -лавы́, -ло́ў, м. і ж. (разм.).

1. Гарэза, свавольнік.

2. Адважны чалавек, які ні перад чым не спыняецца.