Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адзі́на, прысл. да адзіны (у знач. ўзмацняльна-абмежавальнага слова: «толькі», «адно», «выключна»).

А. магчымы спосаб.

А. правільны шлях.

адзіна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае толькі адно, звязаны толькі з чым-н. адным, напр.: адзінабожжа, адзінаверства, адзінаспадчыннасць, адзінашлюбнасць;

2) які робіцца, ажыццяўляецца толькі адным, адзіным або адзін на адзін, напр.: адзінаначалле, адзінаўладдзе.

адзінабо́жжа, -а, н.

Рэлігія, якая прызнае стваральнікам свету толькі аднаго Бога; монатэізм; проціл. мнагабожжа.

адзінабо́рнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Удзельнічаць у адзінаборстве.

адзінабо́рства, -а, н.

Барацьба, бой адзін на адзін.

Уступіць у а. са стыхіяй.

адзінакро́ўны, -ая, -ае.

1. Які паходзіць ад аднаго бацькі, але розных маці (пра дзяцей).

Адзінакроўныя браты.

2. Які звязаны агульнасцю паходжання (пра аднапляменныя супольнасці, братэрскія народы і пад.).

Адзінакроўныя народы.

|| наз. адзінакро́ўе, -я, н.

адзінанача́лле, -я, н.

Аднаасобнае кіраўніцтва.

Прынцып адзінаначалля.

адзінанача́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая кіруецца прынцыпам адзінаначалля або мае права адзінаначалля.

адзіна́рны, -ая, -ае.

Які складаецца з адной часткі, не падвойны.

Адзінарная рама.

адзінаўла́ддзе, -я, н.

Сканцэнтраванне ўлады ў руках адной асобы; паўната, неабмежаванасць чыёй-н. улады.

|| прым. адзінаўла́дны, -ая, -ае.

А. валадар.