Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абязво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго.

Пазбавіць волі; зрабіць бязвольным.

А. чалавека.

|| незак. абязво́льваць, -аю, -аеш, -ае.

абязгро́шаць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Застацца без грошай.

А. у дарозе.

абязгро́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., каго (разм.).

Пакінуць без грошай; пазбавіць грошай.

|| незак. абязгро́шваць, -аю, -аеш, -ае.

абязгу́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Пазбавіць гучання.

|| незак. абязгу́чваць, -аю, -аеш, -ае.

абяздо́лець, -ею, -ееш, -ее; зак.

Стаць абяздоленым, няшчасным.

абяздо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго.

Зрабіць няшчасным, пазбавіўшы самага неабходнага.

Вайна абяздоліла многіх людзей.

|| незак. абяздо́льваць, -аю, -аеш, -ае.

абяззбро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак., каго-што.

1. Адабраць зброю, зрабіць бяззбройным.

А. канвой.

2. перан. Пазбавіць магчымасці і жадання пярэчыць, супраціўляцца чаму-н.

Спакойнасць яго мяне абяззброіла.

|| незак. абяззбро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

абяззу́бець, -ею, -ееш, -ее; зак. (разм.).

Страціць зубы.

Абяззубеў пад старасць.

абязле́сець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; зак.

Страціць лясы, стаць бязлесным.

Абязлеселі нашы мясціны.

абязле́сіць, 1 ас. адз. не ўжыв., -ле́сіш, -ле́сіць; -ле́сены; зак., што.

Пазбавіць лясоў, зрабіць бязлесным.

А. край.