Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абу́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што.

Давесці да абурэння; выклікаць гнеў, незадавальненне.

Яго ўчынак абурыў усіх.

|| незак. абура́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абурэ́нне, -я, н.

абуры́ць, абуру́, абу́рыш, абу́рыць; абу́раны; зак., што (разм.).

Абваліць, абрушыць.

А. сцены склепа.

|| незак. абу́рваць, -аю, -аеш, -ае.

абурэ́нне, -я, н.

1. гл. абу́рыць.

2. Вельмі моцнае незадавальненне, гнеў.

Выказаць сваё а.

абу́так, -тку, м.

Выраб са скуры ці іншых матэрыялаў, звычайна з цвёрдай падэшвай, які носяць на нагах.

Зімовы а.

Вытворчасць абутку.

|| прым. абутко́вы, -ая, -ае.

абу́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Працаўнік абутковай прамысловасці.

|| ж. абу́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. абу́тніцкі, -ая, -ае.

абу́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Тупая патоўшчаная частка вострай прылады (звычайна сякеры), процілеглая лязу.

Удар абухом.

2. перан. Дурань (лаянк.)

А. верыць аднаму сабе, а ўсіх астатніх падазрае ў нечым.

Падвесці пад абух — загубіць.

Як абухом па галаве — уразіць раптоўнай непрыемнай весткай.

|| памянш. абушо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

|| прым. абухо́вы, -ая, -ае.

абу́цца, абу́юся, абу́ешся, абу́ецца; зак.

1. Надзець сабе на ногі абутак.

Бацька абуўся і пайшоў на вуліцу.

2. Набыць сабе абутак, забяспечыць сябе абуткам.

Трэба думаць, як на зіму а.

|| незак. абува́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

абу́ць, абу́ю, абу́еш, абу́е; абу́ты; зак., каго-што.

1. Надзець на ногі сабе ці каму-н. абутак.

А. боты.

2. Забяспечыць каго-н. абуткам.

Трэба на зіму дзяцей а.

Абуць у лапці — абхітрыць, давесці да беднасці.

Гу́лі не аднаго ў лапці абулі (прыказка).

|| незак. абува́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

абуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Праходзіць ваенную падрыхтоўку.

|| зак. абучы́цца, абучу́ся, абу́чышся, абу́чыцца.

|| наз. абучэ́нне, -я, н.

абуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго.

Праводзіць ваенную падрыхтоўку.

А. навабранцаў.

|| зак. абучы́ць, абучу́, абу́чыш, абу́чыць; абу́чаны.

|| наз. абучэ́нне, -я, н.