абу́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Тупая патоўшчаная частка вострай прылады (звычайна сякеры), процілеглая лязу.

Удар абухом.

2. перан. Дурань (лаянк.)

А. верыць аднаму сабе, а ўсіх астатніх падазрае ў нечым.

Падвесці пад абух — загубіць.

Як абухом па галаве — уразіць раптоўнай непрыемнай весткай.

|| памянш. абушо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

|| прым. абухо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)