Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адцягну́ць, ; зак.

  1. Перамясціць, цягнучы; адсунуць.

    • А. багаж убок.
  2. Адвесці, перавесці ў іншае месца.

    • А. войскі.
  3. Пацягнуўшы, напяць; нацягнуць.

    • А. шнур.
  4. Падоўжыць каваннем, зрабіць танчэйшым.

    • А. касу.
  5. Зрабіць адвіслым.

    • А. кішэні.
  6. перан. Адтэрмінаваць (разм.).

    • А. плацяжы.
  7. перан. Адхіліць думкі, прымусіць забыцца пра што-н.

    • А. увагу ад галоўнага пытання.

  • За вушы не адцягнеш (разм. адабр.) — вельмі смачна.

|| незак. адцягваць, .

|| наз. адцягванне, і адцяжка, .

|| прым. адцяжны, і адцяжачны, .

адця́жка, , ж.

  1. гл. адцягнуць.

  2. Рух, пры якім халодная зброя, бізун і пад. пры ўдары адцягваецца крыху назад (спец.).

    • Удар з адцяжкай.

адцяні́ць, ; зак.

  1. Выдзеліць, паклаўшы цень, зрабіўшы цямнейшым.

    • А. прадмет на малюнку.
  2. перан. Падкрэсліць, зрабіць больш прыкметным.

    • А. стройную постаць цёмным касцюмам.

|| незак. адцяняць, .

адцясні́ць, ; зак.

Націскаючы, прымусіць адысці, адсунуцца.

  • А. праціўніка на другі бераг ракі.
  • А. саперніка (перан.).

|| незак. адцясняць, .

адця́ць, ; зак.

Адсячы, адрэзаць.

  • А. палец.
  • Хлопцу адцяла нагу (безас.).

|| незак. адцінаць, .

адцячы́, ; зак.

Сцячы, выцечы ў іншае месца.

  • Адцякла вада ў нізіну.

|| незак. адцякаць, .

|| наз. адток, .

  • А. крыві.

адча́й, , м.

  1. Стан крайняй безнадзейнасці, роспач.

    • Плакаць у адчаі.
  2. Рашучасць, адвага, вялікая рызыка, безразважная храбрасць.

    • Усе дзівіліся адчаю і смеласці воінаў.

адча́йны, .

  1. Поўны адчаю; надзвычай цяжкі, роспачны, безвыходны.

    • А. крык.
    • Адчайнае становішча.
  2. Рашучы, адважны, рызыкоўны, дзёрзкі.

    • А. чалавек.

|| наз. адчайнасць, .

адчака́ньваць, ; незак.

Тое, што і чаканіць (у 2 знач.).

  • А. словы.
  • А. крокі.

адча́ліць, ; зак.

  1. Адвязаць (прычал; спец.).

    • А. канат.
  2. Адплысці ад берага.

    • Ад берага адчаліў паром.
    • Адчальвай! (таксама перан. ідзі адсюль, выбірайся; разм.).

|| незак. адчальваць, .

|| наз. адчальванне, і адчал, .