адцягну́ць, 
- 
		Перамясціць, цягнучы; адсунуць. - А. багаж убок.
 
- 
		Адвесці, перавесці ў іншае месца. - А. войскі.
 
- 
		Пацягнуўшы, напяць; нацягнуць. - А. шнур.
 
- 
		Падоўжыць каваннем, зрабіць танчэйшым. - А. касу.
 
- 
		Зрабіць адвіслым. - А. кішэні.
 
- 
		перан. Адтэрмінаваць (разм. ).- А. плацяжы.
 
- 
		перан. Адхіліць думкі, прымусіць забыцца пра што-н. - А. увагу ад галоўнага пытання.
 
- За вушы не адцягнеш ( - разм. - адабр. ) — вельмі смачна.
|| 
|| 
|| 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)