Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адсырэ́лы, ✂.

Які стаў сырым, вільготным.

адсю́ль, прысл.

  1. З гэтага або ад гэтага месца.

    • А. да горада далёка.
  2. З гэтай мясцовасці.

    • Ён недзе а., з-пад Мінска.
  3. перан. Са сказанага перад гэтым; у выніку гэтага.

    • А. зрабі вывад.

адсябя́ціна, ✂, ж. (разм. неадабр.).

Свае словы, устаўленыя ў чужы тэкст, які патрабуе дакладнай перадачы, а таксама дзеянні, учынкі, зробленыя самавольна.

  • У выкананне песні ўнесці адсябяціну.
  • Займацца адсябяцінай.

адсялі́ць, ✂; зак.

Аддзяліць, пасяліўшы на іншае месца.

  • А. сына ў новую хату.

|| незак. адсяляць, ✂.

|| звар. адсяліцца, ✂.

|| незак. адсяляцца, ✂.

|| наз. адсяленне, ✂.

адсячы́, ✂ і адсе́кчы, ✂; зак.

  1. Аддзяліць, ударыўшы чым-н. вострым.

    • А. сухую галіну.
  2. перан. Рашуча пазбавіцца чаго-н., парваць сувязь з кім-, чым-н.

    • А. ранейшыя прывычкі.
  3. Сказаць, адказаць у рэзкай, катэгарычнай форме.

    • Не сказаў, а адсек: не буду!

|| незак. адсякаць, ✂.

|| наз. адсяканне, ✂.

|| наз. адсячэнне, ✂.

  • Галаву даю на а., што гэта так (запэўненне ў праўдзівасці чаго-н. і разм.).

|| прым. адсечны, ✂.

  • А. артылерыйскі агонь.

адта́лы, ✂.

Які адтаў пад уздзеяннем цяпла.

  • Адталая зямля.

адтанцава́ць, ✂; зак.

  1. Станцаваць.

    • А. польку.
  2. Перастаць, скончыць танцаваць.

адтапі́цца, ✂; зак.

Ператварацца ў тварог.

  • Малако адтапілася.

|| незак. адтоплівацца, ✂ і адтапляцца, ✂.

адтапі́ць, ✂; зак.

  1. Падаграваючы, прымусіць аддзяліцца, стварожыцца.

    • А. кіслае малако.
  2. Расплавіўшы, ператварыўшы ў вадкі стан, аддзяліць адно рэчыва ад другога.

    • А. усе прымесі з сала.

|| незак. адтопліваць, ✂ і адтапляць, ✂.

адтапта́ць, ✂; зак. (разм.).

  1. Пашкодзіць што-н., наступаючы нагою.

    • А. нагу.
  2. Натрудзіць, пашкодзіць доўгаю хадою.

    • А. ногі ў далёкай дарозе.
  3. Прайсці вялікую адлегласць пехатой.

    • А. сотні вёрст.

|| незак. адтоптваць, ✂.