Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адстаўны́, ✂.

Які знаходзіцца ў адстаўцы.

  • А. маёр.

◊

  • Адстаўной казы барабаншчык (разм. іран.) — чалавек, з якім ніхто не лічыцца.

адста́ць, ✂; зак.

  1. Рухаючыся марудней за іншых або затрымаўшыся, застацца ззаду.

    • Трэба было бегчы, каб не а. ад кампаніі.
  2. Спазніўшыся куды-н., застацца на месцы.

    • А. ад цягніка.
  3. перан. Не дасягнуць неабходнага ўзроўню ў чым-н., апынуцца ззаду іншых, робячы што-н. або развіваючыся павальней, больш марудна.

    • А. у вучобе.
    • А. у выкананні плана.
  4. Пра гадзіннік: паказаць больш ранні час, чым у сапраўднасці.

    • Гадзіннік адстаў на дзесяць мінут.
  5. Аддзяліцца, адваліцца.

    • Шпалеры адсталі.
  6. Перастаць дакучаць (разм.).

    • Адстаньце ад мяне!

|| незак. адставаць, ✂.

|| наз. адставанне, ✂.

адстая́ць​1, ✂; зак.

Абараніць ад нападу, ад замаху на што-н.

  • А. мір на зямлі.
  • А. сваё права.

|| незак. адстойваць, ✂.

|| наз. адстойванне, ✂.

адстая́ць​2, ✂; зак.

Прысутнічаючы дзе-н., прастаяць да канца.

  • А. на нагах увесь сеанс.

|| незак. адстойваць, ✂.

адсто́й, ✂, м.

Асадак з вадкасці на дне пасудзіны.

адсто́йнік, ✂, м. (спец.).

Басейн або рэзервуар, у якім адстойваецца вадкасць.

адсто́йны, ✂.

Які служыць для адстойвання, ачышчэння вадкасці.

  • А. бак.

адсто́яцца, ✂; зак.

  1. Пра вадкасць: пастаяўшы, выдзеліць з сябе асадак.

  2. перан. Канчаткова сфарміравацца (пра думкі, погляды).

    • Думка адстоялася, ўсё стала зразумелым.

|| незак. адстойвацца, ✂.

адстраля́цца, ✂; зак.

  1. Адбіцца стральбой.

    • А. ад ваўкоў.
  2. Скончыць стральбу (разм.).

    • Падраздзяленне адстралялася.

|| незак. адстрэльвацца, ✂.

адстро́іць, ✂; зак.

Надаць які-н. пэўны выгляд (шляхам рамонту і пад.).

  • А. кватэру.

|| незак. адстройваць, ✂.