Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адслаі́ць, ✂; зак.

Аддзяліць слаямі.

  • А. кару.

|| незак. адслойваць, ✂.

|| наз. адслойванне, ✂.

|| наз. адслаенне, ✂.

адслужы́ць, ✂; зак.

  1. Скончыць служыць (у 1, 3 і 4 знач.).

  2. Прабыць на службе нейкі тэрмін.

    • А. два гады.

|| незак. адслужваць, ✂.

адсмакта́ць, ✂; зак.

  1. што і чаго. Смактаннем аддзяліць, адпіць, убавіць.

    • П’яўкі адсмакталі кроў.
  2. Скончыць смактаць.

|| незак. адсмоктваць, ✂.

|| наз. адсмоктванне, ✂.

|| прым. адсмоктвальны, ✂.

адсо́ўны, ✂.

Такі, які можна адсунуць; прыстасаваны для адсоўвання.

  • Адсоўная засаўка.

адсо́хнуць, ✂; зак.

  1. Пра часткі раслін: засохшы, адпасці.

    • Галінка адсохла.
  2. Пра частку цела: перастаць дзейнічаць з прычыны хваробы (разм.).

    • Рука адсохла.

|| незак. адсыхаць, ✂.

адспява́ць, ✂; зак.

Скончыць спяваць.

  • Адспявалі свае песні салаўі.

адста́віць, ✂; зак.

  1. Паставіць на новае месца, пераставіць.

    • А. крэсла ўбок.
  2. Адвесці ўбок, выставіць.

    • А. нагу.
  3. Звольніць, зняць (уст.).

    • А. ад выканання абавязкаў.
  4. адставіць! Каманда, якая азначае адмену папярэдняй каманды або загад спыніць што-н.

    • А. размовы ў страі!

|| незак. адстаўляць, ✂.

адста́лы, ✂.

  1. Які адстаў ад іншых у дарозе.

    • Адсталая птушка.
  2. перан. Які стаіць на больш нізкім узроўні развіцця параўнальна з іншымі.

    • А. чалавек.
    • Адсталая краіна.
    • Адсталыя погляды.

|| наз. адсталасць, ✂.

адста́ўка, ✂, ж.

Канчатковае звальненне з вайсковай, а таксама з дзяржаўнай службы.

  • Капітан у адстаўцы.
  • Выйсці ў адстаўку.

◊

  • Адстаўка кабінета, урада — выхад у сувязі з вотумам недавер’я або зменай кіраўніка дзяржавы.

адстаўні́к, ✂, м. (разм.).

Адстаўны ваеннаслужачы.