Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абу́так, , м.

Прадмет адзення для ног; выраб са скуры ці іншых матэрыялаў, звычайна з цвёрдай падэшвай, які носяць на нагах.

  • Зімовы а.
  • Вытворчасць абутку.

|| прым. абутковы, .

абу́тнік, , м.

Працаўнік абутковай прамысловасці.

|| ж. абутніца, .

|| прым. абутніцкі, .

абу́х, , м.

Тупая патоўшчаная частка вострай прылады (звычайна сякеры), процілеглая лязу.

  • Удар абухом.
  • Тупы як а. (пра някемлівага чалавека; разм.).
  • Падвесці пад а. (загубіць; разм.).
  • Як абухом па галаве (уразіць раптоўна непрыемнай весткай; разм.).

|| памянш. абушок, .

|| прым. абуховы, .

абу́цца, ; зак.

  1. Надзець сабе на ногі абутак.

    • Бацька абуўся і пайшоў на вуліцу.
  2. Купіць сабе абутак.

    • Трэба думаць, як на зіму а.

|| незак. абувацца, .

абу́ць, ; зак.

  1. Надзець на ногі сабе ці каму-н. абутак.

    • А. боты.
  2. Забяспечыць каго-н. абуткам.

    • Трэба на зіму дзяцей а.
    • А. у лапці (абхітрыць, давесці да беднасці; разм.).
    • Гулі не аднаго ў лапці абулі (прыказка).

|| незак. абуваць, .

абуча́цца, ; незак.

Праходзіць ваенную падрыхтоўку.

|| зак. абучыцца, .

|| наз. абучэнне, .

абуча́ць, ; незак.

Праводзіць ваенную падрыхтоўку.

  • А. навабранцаў.

|| зак. абучыць, .

|| наз. абучэнне, .

абушо́к, , м.

  1. гл. абух.

  2. У мінулыя часы: ручны шахцёрскі інструмент для адколвання пласта горных парод.

абфутрава́ць, ; зак.

Абшыць-футравінай што-н. для ацяплення.

  • А. дзверы.

|| незак. абфутроўваць, .

абхадзі́ць, ; зак.

Ходзячы, пабываць усюды, абысці.

  • Абхадзіў ён усе ваколіцы.