Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адсе́сці, ; зак.

  1. Перасесці далей ад каго-, чаго-н.

    • А. ад акна.
  2. Аддзяліцца, адстаць (пра скарынку хлеба).

|| незак. адсядаць, .

адсе́ў, , м.

  1. гл. адсеяцца, -ць.

  2. Тое, што адсеялася (у 1 знач.), тыя, хто адсеяўся (у 2 знач.).

    • Вялікі а. студэнтаў.

адсе́яцца, ; зак.

  1. Аддзяліцца пры прасейванні.

    • Вотруб’е адсеялася ад мукі.
  2. перан. Выбыць са складу чаго-н.

    • Частка студэнтаў адсеялася.
  3. Скончыць сяўбу.

    • Адсеяліся калгасы рана.

|| незак. адсейвацца, і адсявацца, .

|| наз. адсейванне, , адсяванне, і адсеў, .

адсе́яць, ; зак.

  1. Прасейваннем аддзяліць.

    • А. асцюкі ад мукі.
  2. перан. Выключыць, звольніць.

    • А. двоечнікаў з інстытута.
  3. Перасеяць участак, дзе вымакла збажына.

    • Адсеялі азіміну ярыной.

|| незак. адсяваць, і адсейваць, .

|| наз. адсяванне, , адсейванне, і адсеў, .

адсёрбаць, ; зак. (разм.).

Сёрбаючы, троху з’есці, адпіць чаго-н. вадкага.

  • А. з міскі булёну.

|| незак. адсёрбваць, .

адскака́ць, ; зак.

  1. Скончыць скакаць.

    • А. на адной назе.
  2. Скончыць танцаваць.

    • Цэлы вечар адскакаў.
  3. Выканаць танец.

    • А. казачка.
  4. Праехаць на кані якую-н. адлегласць галопам.

    • Адскакаў на гнядым пяць кіламетраў.

адско́чыць, ; зак.

  1. Скачком аддаліцца ад каго-, чаго-н.

    • А. ад дзвярэй.
  2. Стукнуўшыся аб што-н., адляцець.

    • Мячык адскочыў ад сцяны.
  3. Адбіцца, адляцець, адламацца (разм.).

    • Адскочыла ручка ў збане.
  4. Хутка адрасці (разм.).

    • Пасля касьбы атава адскочыла.
  5. Адлучыцца на кароткі час (разм.).

    • А. у магазін на хвілінку.

|| незак. адскокваць, і адскакваць, .

|| наз. адскокванне, , адскакванне, і адскок, .

адскрэ́бці, ; зак. (разм.).

Скрабучы, зняць што-н. з паверхні; саскрэбці, абчысціць.

  • А. фарбу.

|| незак. адскрабаць, і адскрэбваць, .

адскубну́ць, ; зак.

Скубануўшы, аддзяліць, адарваць.

  • А. кудзелі.

адслаі́цца, ; зак.

Аддзяліцца слоем.

|| незак. адслойвацца, .

|| наз. адслойванне, .

|| наз. адслаенне, .