адбо́йны, ✂.
Які служыць для адбівання чаго-н.
адбо́йшчык, ✂, м.
Горнарабочы, які пры дапамозе адбойнага малатка аддзяляе кавалкі карысных выкапняў ад масіву.
адбо́рачны, ✂.
Які служыць для адбору каго-, чаго-н.
- Адборачная камісія.
- Адборачныя спаборніцтвы (спартыўныя спаборніцтвы для адбору мацнейшых спартсменаў).
адбрадзі́ць, ✂; зак. (разм.).
Правесці мяжу на сенакосе, адмежаваць.
|| незак. адброджваць, ✂.
адбраха́цца, ✂; зак. (разм.).
Сварачыся, спрачаючыся, адказаць на папрокі, нападкі.
|| незак. адбрэхвацца, ✂.
адбрыка́цца, ✂; зак. (разм.).
-
Брыкаючыся, адбіцца ад каго-, чаго-н., аддаліць ад сябе.
-
перан. Пазбавіцца ад чаго-н. непажаданага (разм.).
|| незак. адбрыквацца, ✂.
адбры́ць, ✂; зак. (разм.).
Рэзка або абразліва адказаць каму-н., адмаўляючы ў чым-н. або лаячыся.
|| незак. адбрываць, ✂.