Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абстраля́цца, ✂; зак. (разм.).

Пабываць у баях, прывыкнуць да баявой абстаноўкі.

  • Навабранцы абстраляліся.

абстраля́ць, ✂; зак.

  1. Адкрыць агонь па кім-, чым-н.

    • А. ворага.
    • А. вышыню.
  2. Выпрабаваць у стральбе.

    • А. ружжо.

|| незак. абстрэльваць, ✂.

абстрачы́ць, ✂; зак.

Прастрачыць што-н. кругом, па краях.

  • А. каўнер.

|| незак. абстрочваць, ✂.

абструга́ць, ✂; зак.

Стругаючы, зрабіць гладкім.

  • А. дошку.

|| незак. абстругваць, ✂.

абстру́кцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Наўмысны зрыў у знак пратэсту якога-н. мерапрыемства шумам, выкрыкамі і пад.

  • Учыніць каму-н. абструкцыю.

|| прым. абструкцыйны, ✂.

абстрэ́л, ✂, м.

Стральба па якой-н. цэлі з некалькіх гармат або ручной зброі.

  • Артылерыйскі а.
  • Узяць пад а. (таксама перан. пачаць рэзка крытыкаваць каго-н).

абступі́ць, ✂; зак.

Стаць вакол каго-, чаго-н., акружыць.

  • Дзеці абступілі казачніка.
  • Лазняк абступіў возера (перан.).

|| незак. абступаць, ✂.

абсу́нуцца, ✂; зак.

Тое, што і асунуцца.

|| незак. абсоўвацца, ✂.

абсу́нуць, ✂; зак.

Тое, што і асунуць.

|| незак. абсоўваць, ✂.

абсу́рд, ✂, м.

Недарэчнасць, бязглуздзіца.

  • Дайсці да абсурду.