Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абстракцыяні́зм, ✂, м.

У выяўленчым мастацтве 20 ст.: крайне фармалістычны кірунак, паслядоўнікам якога ўласцівы адрыў ад рэальнага жыцця і захапленне нагрувашчваннем абстрактных форм у выглядзе рознакаляровых плям, мазкоў, ліній.

|| прым. абстракцыянісцкі, ✂.

абстракцыяні́ст, ✂, м.

Мастак — паслядоўнік абстракцыянізму.

|| ж. абстракцыяністка.

абстраля́ны, ✂.

Які пабываў у баях, прывык да баявых умоў, вопытны.

  • А. салдат.

|| наз. абстралянасць, ✂.

абстраля́цца, ✂; зак. (разм.).

Пабываць у баях, прывыкнуць да баявой абстаноўкі.

  • Навабранцы абстраляліся.

абстраля́ць, ✂; зак.

  1. Адкрыць агонь па кім-, чым-н.

    • А. ворага.
    • А. вышыню.
  2. Выпрабаваць у стральбе.

    • А. ружжо.

|| незак. абстрэльваць, ✂.

абстрачы́ць, ✂; зак.

Прастрачыць што-н. кругом, па краях.

  • А. каўнер.

|| незак. абстрочваць, ✂.

абструга́ць, ✂; зак.

Стругаючы, зрабіць гладкім.

  • А. дошку.

|| незак. абстругваць, ✂.

абстру́кцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Наўмысны зрыў у знак пратэсту якога-н. мерапрыемства шумам, выкрыкамі і пад.

  • Учыніць каму-н. абструкцыю.

|| прым. абструкцыйны, ✂.

абстрэ́л, ✂, м.

Стральба па якой-н. цэлі з некалькіх гармат або ручной зброі.

  • Артылерыйскі а.
  • Узяць пад а. (таксама перан. пачаць рэзка крытыкаваць каго-н).

абступі́ць, ✂; зак.

Стаць вакол каго-, чаго-н., акружыць.

  • Дзеці абступілі казачніка.
  • Лазняк абступіў возера (перан.).

|| незак. абступаць, ✂.