Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адпяча́таць, ✂; зак.

Раскрыць, распакаваць.

  • А. пісьмо.

|| незак. адпячатваць, ✂.

адпячы́, ✂; зак.

Ператрымаць у печы.

  • А. хлеб (так, што скарынка адстала).

|| незак. адпякаць, ✂.

адпячы́ся, ✂; зак.

Перасядзець у печы (пра хлеб і пад.).

  • Хлеб адпёкся.

|| незак. адпякацца, ✂.

адрабі́ць, ✂; зак.

  1. Разлічыцца за даўгі сваёй працай.

    • Я адраблю вам на касьбе.
  2. Скончыць, перастаць рабіць, працаваць.

    • Дзед сваё ўжо адрабіў.
  3. Папрацаваць, парабіць нейкі час.

    • Адрабіў два гады.
  4. чаго-што. Зрабіць так, каб вярнуць што-н. да ранейшага стану.

    • Таго, што зробіш, часам назад не адробіш.

|| незак. адрабляць, ✂ і адробліваць, ✂.

|| прым. адработачны, ✂.

адрабо́ткі, ✂.

Раней: праца селяніна са сваімі прыладамі, канём на багацея за карыстанне зямлёй, за пазыку і пад.

  • Уся вёска хадзіла да пана на а.

|| прым. адработачны, ✂.

  • Адработачная рэнта.

адраджэ́нне, ✂, н.

Аднаўленне, уздым пасля перыяду заняпаду, разбурэння, з’яўленне зноў.

  • А. прамысловасці.
  • Эпоха Адраджэння (эпоха росквіту навук і мастацтваў у Еўропе пасля сярэдневякоўя).

адрадзі́цца, ✂; зак.

Аднавіцца, стаць ізноў дзейным, жывым; аджыць.

  • Адрадзілася народная гаспадарка.
  • А. да жыцця (перан.).

|| незак. адраджацца, ✂.

адрадзі́ць, ✂; зак.

Выклікаць адраджэнне каго-, чаго-н., аднавіць пасля перыяду разбурэння, заняпаду.

  • А. горад.
  • А. традыцыі.

|| незак. адраджаць, ✂.

адразны́, ✂.

  1. Такі, які трэба і можна адрэзаць.

    • А. талон.
  2. Не суцэльны, з прышытай часткай.

    • Сукенка з адразным станікам.
  3. Прызначаны для адразання.

    • А. станок.

адра́зу, прысл.

  1. Зараз ж., у той самы момант.

    • Набегаўшыся, сынок а. засынае.
  2. Адначасова.

    • Людзі выйшлі а. з усіх хат.
  3. Непасрэдна за чым-н.

    • А. за хатай малады сад.
  4. За адзін раз, з першага разу.

    • Як усё зрабіць а. ?
  5. З самага пачатку.

    • Чалавек а. спадабаўся.