адрабіць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Разлічыцца за даўгі сваёй працай.
- Я адраблю вам на касьбе.
-
Скончыць, перастаць рабіць, працаваць.
- Дзед сваё ўжо адрабіў.
-
Папрацаваць, парабіць нейкі час.
- Адрабіў два гады.
-
чаго-што. Зрабіць так, каб вярнуць што-н..да ранейшага стану.
- Таго, што зробіш, часам назад не адробіш.
|| незакончанае трыванне: адрабляць і адробліваць.
|| прыметнік: адработачны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)