Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абста́віць, ; зак.

  1. каго-што чым. Паставіць што-н. вакол каго-, чаго-н.

    • А. трыбуну кветкамі.
  2. Уставіць, заставіць што-н. чым-н.

    • А. паліцы кнігамі.
    • А. вокны вазонамі.
  3. Набыць абстаноўку (у 1 знач.).

    • А. дом мэбляй.
    • А. кабінет.
  4. перан. Стварыць умовы, абставіны для правядзення чаго-н.

    • Добра а. юбілей.
  5. перан. Дасягнуць большых поспехаў, апярэдзіць каго-н. у чым-н. (разм.).

    • Маладая ткачыха абставіла сваіх сябровак.

|| незак. абстаўляць, .

абсталява́нне, , н.

  1. гл. абсталяваць.

  2. Сукупнасць прылад, механізмаў, машын і пад., неабходных для чаго-н.

    • Завод аснашчаны новым абсталяваннем.
    • Лабараторнае а.

абсталява́ць, ; зак.

Забяспечыць патрэбным абсталяваннем, інвентаром, усім неабходным.

  • А. фізічны кабінет.
  • А. лектарскую залу нагляднымі дапаможнікамі.

|| незак. абсталёўваць, .

|| наз. абсталёўванне, .

|| наз. абсталяванне, .

абстано́ўка, , ж.

  1. Мэбля, хатнія рэчы.

    • А. кватэры.
  2. Умовы, абставіны, у якіх што-н. адбываецца.

    • Міжнародная а.
    • Баявая а.

|| прым. абстановачны, .

абстая́ць, ; незак.

Знаходзіцца ў якім-н. стане.

  • Справа абстаіць нядрэнна.

абсто́йваць, ; незак. (разм.).

Заступацца за каго-, што-н., абараняць.

  • А. інтарэсы калектыву.

абстрагава́цца, ; зак. і незак. (кніжн.).

У думках адарвацца (адрывацца) ад тых ці іншых бакоў, уласцівасцей ці сувязей прадметаў, з’яў з мэтай выдзялення найбольш істотных і заканамерных іх прыкмет.

абстрагава́ць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Зрабіць (рабіць) абстракцыю (у 1 знач.) чаго-н. І у думках адкінуць (адкідваць) неістотныя ўласцівасці, сувязі прадмета і вылучыць (вылучаць) яго асноўныя, агульныя ўласцівасці, мысліць што-н. адцягнена ад неістотнага.

абстра́ктны, .

Заснаваны на абстракцыі (у 1 знач.); адцягнены; проціл. канкрэтны.

  • Абстрактныя паняцці.
  • Абстрактнае мысленне.

|| наз. абстрактнасць, .

абстра́кцыя, , ж.

  1. Мысленнае адцягненне, адасабленне ад тых ці іншых бакоў, уласцівасцей або сувязей прадметаў і з’яў для выдзялення істотных іх прыкмет.

    • Пры дапамозе абстракцыі ўзніклі ўсе лагічныя паняцці.
  2. Адцягненае паняцце, тэарэтычнае абагульненне вопыту.

    • Навуковая а.