Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адпра́ўшчык, , м. (афіц.).

Той, хто адпраўляе, перасылае што-н.

  • А. грузаў.
  • А. бандэролі.

|| ж. адпраўшчыца, .

|| прым. адпраўшчыцкі, .

адпрацава́ць, ; зак.

  1. Разлічыцца за доўг сваёй працай.

    • А. за грошы.
  2. Папрацаваць нейкі час.

    • А. пяць дзён у полі.
  3. Скончыць працаваць.

    • А. сваё.
  4. Надаць чаму-н. канчатковы выгляд; дамагчыся майстэрскага выканання.

    • А. нумар праграмы.

|| незак. апрацоўваць, .

|| наз. адпрацоўванне, і адпрацоўка, .

адпрэ́гчы, ; зак.

Зняць вупраж, выпрагчы.

|| незак. адпрагаць, .

адпу́дзіць, ; зак.

Спалохаўшы, адагнаць.

  • А. птушак.

|| незак. адпуджваць, .

адпускні́к, , м.

Чалавек, які знаходзіцца ў водпуску.

|| ж. адпускніца, .

адпускны́, .

  1. Які мае адносіны да водпуску.

    • А. месяц.
    • Адпускныя грошы.
  2. Які ўстанаўліваецца пры выпуску прадукцыі (пра цэны; спец.).

    • Адпускная цана.

адпусці́цца, ; зак. (разм.).

  1. Аслабнуць, стаць менш нацягнутым, заціснутым.

    • Папруга адпусцілася.
  2. Страціць загартоўку.

    • Сякера адпусцілася.
  3. перан. Палагаднець, стаць больш згаворлівым.

    • Маці пазлуе крыху і адпусціцца.

|| незак. адпускацца, .

адпусці́ць, ; зак.

  1. Дазволіць каму-н. пайсці, паехаць куды-н.

    • А. дзяцей дадому.
    • А. машыну.
  2. Вызваліць, выпусціць.

    • А. затрыманых.
    • А. на волю птушку.
  3. Аслабіць, зрабіць менш нацягнутым, заціснутым.

    • А. дзягу.
    • А. лейцы.
  4. перан., каго-што, звычайна безас. Пра хваробу, боль і пад., стаць больш слабым, сціхнуць (разм.).

    • Так усё балела, але пад раніцу адпусціла.
  5. Прадаць, выдаць пэўную колькасць чаго-н.

    • А. тавар.
    • А. прадукты.
  6. Назначыць, выдзеліць для якой-н. мэты.

    • А. сродкі на будаўніцтва школы.
  7. Адгадаваць валасы, пазногці і пад.

    • А. вусы.
    • А. бараду.
  8. Сказаць нечакана (разм. жарт.).

    • А. вострае слоўца.
    • А. трапны жарт.
  9. Зрабіць мякчэйшым, зменшыць гарт (металу; спец.).

    • А. сталь.
  10. Дараваць (грэх, віну і пад.).

    • А. грахі.

|| незак. адпускаць, .

|| наз. водпуск, і адпушчэнне, .

адпява́нне, , н.

Хрысціянскі пахавальны абрад, звязаны з чытаннем малітвы і спяваннем над целам нябожчыка.

адпя́ць, ; зак.

  1. Аддзяліць, павесіўшы фіранку, штору і пад.

    • А. сабе куток у хаце.
  2. Адвязаць што-н. падцягнутае.

    • А. падпругу ў каня.

|| незак. адпінаць, .