адпусціць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Дазволіць каму-н. пайсці, паехаць куды-н.
- А. дзяцей дадому.
- А. машыну.
-
Вызваліць, выпусціць.
- А. затрыманых.
- А. на волю птушку.
-
Аслабіць, зрабіць менш нацягнутым, заціснутым.
- А. дзягу.
- А. лейцы.
-
пераноснае значэнне, каго-што, звычайна безасабовая форма Пра хваробу, боль і пад., стаць больш слабым, сціхнуць (размоўнае).
- Так усё балела, але пад раніцу адпусціла.
-
Прадаць, выдаць пэўную колькасць чаго-н.
- А. тавар.
- А. прадукты.
-
Назначыць, выдзеліць для якой-н. мэты.
- А. сродкі на будаўніцтва школы.
-
Адгадаваць валасы, пазногці і пад.
- А. вусы.
- А. бараду.
-
Сказаць нечакана (размоўнае жартаўлівае).
- А. вострае слоўца.
- А. трапны жартаўлівае.
-
Зрабіць мякчэйшым, зменшыць гарт (металу; спецыяльны тэрмін).
- А. сталь.
-
Дараваць (грэх, віну і пад.).
- А. грахі.
|| незакончанае трыванне: адпускаць.
|| назоўнік: водпуск і адпушчэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)