Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абру́шыцца, ✂; зак.

  1. гл. рушыцца.

  2. перан., на каго-што.

    • Імкліва напасці.
    • А. з пагрозамі.
    • А. на ворага.

|| незак. абрушвацца, ✂.

|| наз. абрушэнне, ✂.

абру́шыць, ✂; зак.

  1. гл. рушыць.

  2. перан., на каго-што. Накіраваць усю сілу гневу, клопатаў і пад.

    • А. лютасць на ворага.

|| незак. абрушваць, ✂.

абры́вак, ✂, м.

Адарваны кавалак, частка чаго-н.

  • А. паперы.
  • А. калючага дроту.
  • Абрыўкі ўспамінаў (перан.).

|| прым. абрывачны, ✂.

абры́вісты, ✂.

Круты, з абрывамі.

  • А. бераг.

|| наз. абрывістасць, ✂.

абры́даць, ✂; зак. (разм.).

Апрацівець, апрыкраць, прыесціся.

  • Яму абрыдалі пошлыя анекдоты.

|| незак. абрыдваць, ✂.

абры́дзець, ✂; зак.

Тое, што і абрыдаць.

абры́длы, ✂ (разм.).

Які абрыднуў, надакучыў.

  • А. халодны дождж.

абры́днуць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і абрыдаць.

  • Хлеб ніколі не абрыдне.

абры́зглы, ✂.

Пра малако, якое пачало скісаць.

  • Абрызглае малако.

абры́згнуць, ✂; зак.

Набыць кіслы смак, закіснуць (пра малако).

  • Малако абрызгла.

|| незак. абрызгаць, ✂.