Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адсту́каць, ; зак. (разм.).

  1. Выканаць, зрабіць, стукаючы па чым-н.

    • А. такт.
    • А. заяву на машынцы (надрукаваць).
  2. Стукаючы, пашкодзіць.

    • А. сабе ўсе пальцы.

|| незак. адстукваць, .

адступа́льны, .

Які носіць характар адступлення, звязаны з адступленнем.

  • А. манеўр.

адступі́цца, ; зак. (разм.).

  1. Адмовіцца ад чаго-н., перастаць адстойваць што-н.

    • А. ад сваіх намераў.
  2. Перастаць мець зносіны з кім-н., адвярнуцца ад каго-н.

    • Не адступіцеся ад маіх дзяцей!

|| незак. адступацца, .

адступі́ць, ; зак.

  1. Адысці, аддаліцца ад каго-, чаго-н.

    • А. улева на два крокі.
    • Хвароба адступіла (перан.).
  2. Адысці назад пад націскам праціўніка.

    • Адступілі з баямі.
    • А. перад цяжкасцямі (перан.).
  3. Перанесці ўвагу з асноўнага на другараднае.

    • Аўтар адступіў ад тэмы.
  4. Перастаць прытрымлівацца чаго-н.

    • А. ад старых звычаяў.
  5. Зрабіць водступ на паперы, пішучы ці друкуючы што-н.

    • А. ад краю.
  6. ад чаго і без дапаўнення. Адмовіцца ад свайго намеру, сваіх планаў.

    • Ён не адступіць ад свайго.

|| незак. адступаць, .

|| наз. адступленне, .

адступле́нне, , н.

  1. гл. адступіць.

  2. Адхіленне ад асноўнай тэмы.

    • Лірычнае а. ў літаратурным творы.

адсту́пнік, .

Чалавек, які адступіўся, адрокся ад ранейшых перакананняў.

|| ж. адступніца, .

|| прым. адступніцкі, .

адсту́пніцтва, , н.

Паводзіны, спосаб дзеяння адступніка.

адступны́, (уст.).

Які даецца каму-н. за згоду адмовіцца, адступіцца ад каго-, чаго-н.

  • Адступныя грошы.
  • Сто тысяч рублёў адступнога (наз.).

адсу́нуцца, ; зак.

Сунучыся, перамясціцца на невялікую адлегласць.

  • А. ад акна.

|| незак. адсоўвацца, .

адсу́нуць, ; зак.

  1. Сунучыся, перамясціць на невялікую адлегласць.

    • А. стол ад акна.
  2. Адчыняючы што-н., адвесці ўбок.

    • А. засаўку.

|| незак. адсоўваць, .