адступі́ць, 
- 
		Адысці, аддаліцца ад каго-, чаго -н. - А. улева на два крокі.
- Хвароба адступіла (перан. ).
 
- 
		Адысці назад пад націскам праціўніка. - Адступілі з баямі.
- А. перад цяжкасцямі (перан. ).
 
- 
		Перанесці ўвагу з асноўнага на другараднае. - Аўтар адступіў ад тэмы.
 
- 
		Перастаць прытрымлівацца чаго -н. - А. ад старых звычаяў.
 
- 
		Зрабіць водступ на паперы, пішучы ці друкуючы што -н. - А. ад краю.
 
- 
		ад чаго і без дапаўнення. Адмовіцца ад свайго намеру, сваіх планаў. - Ён не адступіць ад свайго.
 
|| 
|| 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)