Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адпо́р, ✂, м.

Адбіццё нападу або процідзеянне каму-, чаму-н.

  • Даць а. ворагу.

адпра́ва, ✂, ж.

У веруючых: набажэнскі абрад, які праводзіцца па просьбе саміх веруючых (шлюб, хрэсьбіны, паніхіда і пад.).

адправа́дзіць, ✂; зак. (разм.).

Прымусіць пайсці адкуль-н. і выправадзіць, прагнаць.

|| незак. адправаджваць, ✂.

адпра́віцца, ✂; зак.

Паехаць, пайсці, накіравацца ў дарогу.

  • А. ў падарожжа.
  • Цягнік адправіўся ў 4 гадзіны.

|| незак. адпраўляцца, ✂.

|| наз. адпраўленне, ✂.

адпра́віць, ✂; зак.

  1. Паслаць, адаслаць, накіраваць.

    • А. дзяцей у школу.
    • А. пасылку.
    • А. студэнтаў на ўборку ўраджаю.
  2. Даць распараджэнне, сігнал на адпраўку, дазволіць адпраўку чаго-н.

    • А. цягнік.
    • А. калону машын.

|| незак. адпраўляць, ✂.

|| наз. адпраўленне, ✂ і адпраўка, ✂.

адпрасі́цца, ✂; зак.

Папрасіць дазволу пайсці або паехаць куды-н., не ўдзельнічаць у чым-н.

  • А. з работы.
  • Ад смерці не адкупішся і не адпросішся (прыказка).

|| незак. адпрошвацца, ✂.

адпраўле́нне, ✂, н.

  1. гл. адправіцца і адправіць.

  2. Тое, што пасылаецца, адпраўляецца поштай (афіц.).

    • Паштовае а.
    • Заказное а.

адпраўны́, ✂ (кніжн.).

  1. Такі, з якога адпраўляюць каго-, што-н., адкуль адпраўляюцца.

    • А. пункт.
    • Адпраўная станцыя.
  2. перан. Такі, з якога зыходзяць, зыходны.

    • А. пункт погляду.

адпра́ўшчык, ✂, м. (афіц.).

Той, хто адпраўляе, перасылае што-н.

  • А. грузаў.
  • А. бандэролі.

|| ж. адпраўшчыца, ✂.

|| прым. адпраўшчыцкі, ✂.

адпрацава́ць, ✂; зак.

  1. Разлічыцца за доўг сваёй працай.

    • А. за грошы.
  2. Папрацаваць нейкі час.

    • А. пяць дзён у полі.
  3. Скончыць працаваць.

    • А. сваё.
  4. Надаць чаму-н. канчатковы выгляд; дамагчыся майстэрскага выканання.

    • А. нумар праграмы.

|| незак. апрацоўваць, ✂.

|| наз. адпрацоўванне, ✂ і адпрацоўка, ✂.