Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абазна́чыцца, ✂; зак.

Зрабіцца бачным, прыкметным, намеціцца, акрэсліцца.

  • У тумане абазначылася цёмная палоска лесу.

|| незак. абазначацца, ✂.

абазна́чыць, ✂; зак.

  1. Памеціць што-н., зрабіць знак на чым-н.

    • А. на карце горы.
  2. Акрэсліць, зрабіць бачным.

    • Худзізна рэзка абазначыла скулы.
  3. Паказаць, абмаляваць галоўныя рысы якой-н. асобы ці з’явы.

    • А. характар героя.

|| незак. абазначаць, ✂ і абазначваць, ✂.

|| наз. абазначэнне, ✂.

абазначэ́нне, ✂, н.

  1. гл. абазначыць.

  2. Знак, якім што-н. абазначана.

    • Умоўнае а.
    • Лікавыя абазначэнні.

абакра́сці, ✂ і абкра́сці, ✂; зак.

Зрабіць пакражу, тайна забраць чужое.

  • А. магазін.

|| незак. абкрадаць, ✂ і абкрадваць, ✂.

|| наз. абкраданне, ✂ і абкрадванне, ✂.

абалва́ніць, ✂; зак. (разм.).

  1. Груба, збольшага абчасаць што-н., падрыхтаваць для далейшай апрацоўкі.

    • А. камень.
    • А. бервяно.
  2. Абы-як, на скорую руку падстрыгчы (жарт.).

    • А. хлопца.
  3. Абдурыць, ашукаць.

    • А. слухачоў.

|| незак. абалваньваць, ✂.

|| наз. абалваньванне, ✂.

абало́на, ✂, ж.

  1. Частка даліны ракі, якая ў паводку заліваецца вадою.

    • Прылесная балоцістая а.
  2. Малады слой драўніны, што знаходзіцца паміж стрыжнем і карою.

|| прым. абалонны, ✂.

  • Абалонныя лугі.

абало́ністы, ✂.

Які мае тоўстую абалону (у 2 знач.).

  • Абалоністая сасна.

абало́нка, ✂, ж.

Покрыва ў выглядзе шкарлупіны, скуркі (у пладах), верхні слой чаго-н., покрыўная тканка.

  • А. зерня.
  • А. арэха.
  • Слізістая а.
  • Радужная а.

|| прым. абалонкавы, ✂.

абало́нне, ✂, н.

Тое, што і абалона.

абало́нь, ✂, ж.

Тое, што і абалона (у 2 знач.).

  • А. сасны.