Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аднаскладо́вы, ✂.

Які змяшчае ў сабе адзін склад.

  • Аднаскладовае слова.

|| наз. аднаскладовасць, ✂.

аднаспа́льны, ✂.

Прызначаны для спання аднаго чалавека.

  • А. ложак.

аднаста́йны, ✂.

  1. Заўсёды такі самы, аднолькавы.

    • Аднастайная прырода.
    • Аднастайныя ўражанні.
  2. Манатонны.

    • А. шум пушчы.
  3. Аднародны паводле складу, будовы.

    • Аднастайная структура глебы.
  4. Падобны адзін на адзін, зроблены на адзін узор.

    • Шэрыя аднастайныя будынкі.

|| наз. аднастайнасць, ✂.

аднаство́льны, ✂.

З адным ствалом.

  • Аднаствольнае ружжо.

аднасяльча́нін, ✂, м.

Тое, што і аднаселец.

|| ж. аднасяльчанка, ✂.

аднато́мнік, ✂, м.

Аднатомнае выданне.

  • А. твораў Янкі Купалы.

аднато́мны, ✂.

У адным томе.

  • А. слоўнік.

аднато́нны​1 ✂ прым.

  1. Аднастайны паводле тону, гучання; манатонны.

    • Аднатонная песня.
  2. Аднаколерны.

    • А. стэп.

|| наз. аднатоннасць, ✂.

аднато́нны​2 ✂ прым.

Разлічаны на перавозку адной тоны грузу.

  • А. грузавік.

аднатыпо́вы, ✂ і аднаты́пны, ✂.

Аднаго ці падобнага тыпу.

  • Аднатыповыя вобразы.
  • Аднатыпныя машыны.

|| наз. аднатыповасць, ✂ і аднатыпнасць, ✂.