Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аднакале́йка, ✂, ж. (разм.).

Аднакалейная чыгунка.

аднакале́йны, ✂.

З адной чыгуначнай каляёй.

  • Аднакалейная дарога.

аднакалі́берны, ✂.

Аднаго калібру.

  • Аднакаліберныя гарматы.

аднакаляро́вы, ✂ і аднако́лерны, ✂.

Афарбаваны ў адзін колер, аднатонны.

  • Аднаколерная тканіна.

аднакапы́тныя, ✂.

Атрад млекакормячых з цэльным нераздвоеным капытом.

аднака́шнік, ✂, м. (разм.).

Таварыш па вучобе, па выхаванню.

  • Збор аднакашнікаў.

аднакла́снік, ✂, м.

Вучань таго ж класа, у якім хто-н. вучыцца або вучыўся.

  • Сустрэча аднакласнікаў.

|| ж. аднакласніца, ✂.

аднаклу́бнік, ✂, м.

Той, хто належыць да таго самага клуба, таварыства.

|| ж. аднаклубніца, ✂.

аднако́нны, ✂.

Запрэжаны адным канём; прыстасаваны для ўпрагання аднаго каня.

  • Аднаконная павозка.

аднакра́тны, ✂.

Які адбыўся або зроблены адзін раз; аднаразовы.

  • А. прыём лякарства.
  • А. дзеяслоў (які абазначае дзеянне, што адбылося ў адзін прыём, напр. стукнуць, маргнуць).

|| наз. аднакратнасць, ✂.