Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аднагало́снасць, , ж.

  1. Поўная згода ўсіх па якім-н. пытанні.

  2. Аднадушная падача галасоў за адно і тое ж рашэнне пры галасаванні.

    • Прынцып аднагалоснасці.

аднагало́сны, .

Прыняты ўсімі, аднадушны.

  • Аднагалосная думка.

аднаго́дак, , м. (разм.).

Чалавек аднаго года нараджэння з кім-н. і равеснік.

|| ж. аднагодка, .

аднагу́чны, .

Які гучыць адным і тым жа манатонным гукам.

  • А. званок.

аднадзёнка, , ж.

  1. Насякомае, якое жыве адзін дзень.

    • Матылёк-а.
  2. Пра тое, што не мае вялікага значэння і існуе нядоўга (разм.).

    • Кніжка-а.

аднадзённы, .

  1. Працягласцю ў адзін дзень.

    • Аднадзённая паездка.
  2. Зароблены, налічаны за адзін дзень.

    • А. заробак.

адна́дзіць, ; зак. (разм.).

Адвучыць ад якой-н. прывычкі ці хаджэння да каго-н. або куды-н.

  • А. ад курэння.
  • А. надакучлівага госця.

|| незак. аднаджваць, .

аднадо́льны, , (спец.).

Пра расліны: які мае адну семядолю.

аднадо́мны, , (спец.).

Пра расліны: якія маюць кветкі абодвух полаў, песцікавыя і тычынкавыя, на адным каліве.

|| наз. аднадомнасць, .

аднаду́мец, , м.

Чалавек аднолькавых з кім-н. думак, поглядаў і перакананняў; аднамыснік.