Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адмысло́вы, ✂.

  1. Адметны, своеасаблівы.

    • А. скарб паэта.
  2. Спецыяльны, асобага прызначэння.

    • А. інструмент.
  3. Выдатны, цудоўны.

    • А. работнік.
    • А. напітак.

|| наз. адмысловасць, ✂.

адмы́цца, ✂; зак.

  1. Змыць з сябе бруд.

    • З дарогі ледзь адмыўся.
  2. перан. (звычайна з адмоўем «не»). Аднавіць аб сабе ранейшую думку (разм.).

    • Страціўшы рэпутацыю, да канца дзён не адмыешся.
  3. Знікнуць пры мыцці.

    • Пляма на абрусе адмылася.

|| незак. адмывацца, ✂.

адмы́ць, ✂; зак.

  1. Мыццём або прамываннем ачысціць (ад бруду, гразі, прымесей і пад.); вымыць.

    • А. рукі.
    • А. залаты пясок.
  2. Змыць што-н. з чаго-н.

    • А. бруд з вопраткі.
    • А. чарнільную пляму.
  3. перан. Зняць віну, ганьбу, грэх; вярнуць гонар.

    • Чорную душу не адмыеш!

|| незак. адмываць, ✂.

|| наз. адмыванне, ✂ і адмыўка, ✂.

|| прым. адмывачны, ✂.

адмы́чка, ✂, ж.

Інструмент у выглядзе кручка, якім можна адамкнуць замок.

  • Універсальная а. (таксама перан. безадмоўны, надзейны спосаб; неадабр.).

адмя́кнуць, ✂; зак.

Стаць мякчэйшым ад вільгаці, размякнуць.

  • Скуры адмяклі.

|| незак. адмякаць, ✂.

адмяні́ць, ✂; зак.

Аб’явіць несапраўдным, паведаміць, што што-н. не адбудзецца, не будзе ажыццяўляцца.

  • А. пастанову.
  • А. пасяджэнне.

|| незак. адмяняць, ✂ і адменьваць, ✂.

|| наз. адмена, ✂.

адна...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які змяшчае адну якую-н. адзінку, напр. аднаактовы, аднавокі, аднаклетачны, аднаматорны, аднапакаёвы, аднаствольны;

  2. які належыць да аднаго і таго ж, агульны з кім-, чым-н., напр. аднакарэнны, аднакласнік, аднакурснік, аднатыпны;

  3. накіраваны ў адзін бок, скіраваны да чаго-н. аднаго, напр. аднанакіраваны, аднабаковы, аднабокі, аднадум, адналюб;

  4. які існуе, працягваецца адзін адрэзак часу, напр. аднагадовы, аднагодак, аднадзённы;

  5. прызначаны для аднаго, напр. аднаспальны;

  6. агульны, адзіны з кім-, чым-н., напр. аднагалоснасць, аднадушнасць, аднапляменнік;

  7. не звязаны з усімі іншымі, проціпастаўлены ўсім іншым, напр. аднаасобнік, аднаасобны;

  8. які робіцца, ажыццяўляецца адзін раз, за адзін раз, прыгодны адзін раз, напр. аднаразовы;

  9. падобны, аднолькавы, напр. аднастайнасць, аднастайны.

аднаасо́бнік, ✂, м.

Селянін, які мае асобную, самастойную гаспадарку і не з’яўляецца членам сельскагаспадарчай арцелі.

|| ж. аднаасобніца, ✂.

|| прым. аднаасобны, ✂ і аднаасобніцкі, ✂.

  • Аднаасобная гаспадарка.

аднаасо́бніцкі, ✂.

  1. гл. аднаасобнік.

  2. Уласцівы аднаасобніку.

    • Аднаасобніцкая псіхалогія.

|| наз. аднаасобніцтва, ✂.

аднаасо́бны, ✂.

  1. гл. аднаасобнік.

  2. Які ажыццяўляецца адной асобай.

    • Аднаасобная ўлада.
    • Аднаасобнае рашэнне.