Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адназна́чны​1 ✂ прым.

  1. Тоесны па сэнсу з іншым.

    • Адназначныя выразы.
  2. Які мае толькі адно значэнне.

    • Адназначныя словы.

|| наз. адназначнасць, ✂.

адназна́чны​2 ✂ прым.

Які абазначаецца адной лічбай, адным знакам.

  • А. лік.

|| наз. адназначнасць, ✂.

аднайме́нны, ✂.

Які мае тое ж імя, тую ж назву.

  • Аднайменныя гарады.

|| наз. аднайменнасць, ✂.

адна́к, злуч.

  1. злуч. супраціўны. Тое, што і але (у 1 знач.).

    • Дажджу пакуль што няма, а. ён можа пайсці.
    • Хоць і многа працуе, а. не стамляецца.
  2. у знач. пабочн. Тым не менш, усё ж.

    • Вы, а., не забудзьце абяцанага.
    • Чалавек, а., не здаваўся.

аднакале́йка, ✂, ж. (разм.).

Аднакалейная чыгунка.

аднакале́йны, ✂.

З адной чыгуначнай каляёй.

  • Аднакалейная дарога.

аднакалі́берны, ✂.

Аднаго калібру.

  • Аднакаліберныя гарматы.

аднакаляро́вы, ✂ і аднако́лерны, ✂.

Афарбаваны ў адзін колер, аднатонны.

  • Аднаколерная тканіна.

аднакапы́тныя, ✂.

Атрад млекакормячых з цэльным нераздвоеным капытом.

аднака́шнік, ✂, м. (разм.).

Таварыш па вучобе, па выхаванню.

  • Збор аднакашнікаў.