Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адго́да, ✂, ж. (разм.).

Аддзяка, адплата за што-н.

  • Быць у адгодзе.

адго́н, ✂, м.

  1. гл. адагнаць.

  2. Малако, з якога сепаратарам адагнана, аддзелена смятана.

    • Наліць парасятам адгону.
  3. Пра жывёлу: знаходжанне на пашы, не ў памяшканнях (спец.).

    • Авечкі на адгоне.

|| прым. адгонны.

  • Адгонная жывёлагадоўля.

адго́р’е, ✂, н.

Адгалінаванне асноўнага горнага ланцуга.

  • Адгор’і Карпат.

адгрузі́ць, ✂; зак.

Пагрузіўшы, адправіць.

  • А. станкі для завода.
  • А. вугаль.

|| незак. адгружаць, ✂.

|| наз. адгрузка, ✂.

|| прым. адгрузачны, ✂.

адгру́каць, ✂; зак. (разм.).

  1. Перастаць грукаць.

  2. перан. Пабудаваць, зрабіць, арганізаваць што-н. вялікае, дарагое і пад.

    • А. сабе дом.
    • А. польку на танцах.
  3. перан. Працуючы, выконваючы абавязак, адбыць, адслужыць нейкі час.

    • Два гады на чыгунцы адгрукалі.

адгры́зці, ✂; зак.

Грызучы, адкусіць, ад’есці.

|| незак. адгрызаць, ✂.

адгрыме́ць, ✂; зак.

  1. Перастаць грымець.

    • Адгрымеў гром.
  2. перан. Прайсці, закончыцца.

    • Адгрымелі баі.
    • Адгрымела яго слава.

адгрэ́бці, ✂; зак.

Грабучы, адкінуць, адсунуць убок.

  • А. сена.
  • А. смецце.

|| незак. адграбаць, ✂.

адгукну́цца, ✂; зак.

  1. Адказаць на покліч, адазвацца.

    • Дзе ты, адгукніся!
  2. перан. Адазвацца нейкім чынам на якую-н. падзею, выказаць свае адносіны да яе.

    • А. рашучым выступленнем у друку.
  3. перан. Выклікаць якое-н. пачуццё, адчуванне ў каго-н.

    • Хай жа песня ў сэрцах адгукнецца.
  4. перан. Адбіцца на кім-, чым-н., зрабіць уплыў.

    • Памылка гэта адгукнецца ў вашым жыцці.

|| незак. адгукацца, ✂ і адгуквацца, ✂.

адгу́л, ✂, м.

  1. гл. адгуляць.

  2. мн. -аў. Час адпачынку за звышурочную працу.

    • Узяць а.