Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абсмакава́ць, ; зак.

Упадабаць што-н. па смаку.

  • Дзеці абсмакавалі мёд.

абсмакта́ць, ; зак.

  1. Пасмактаць з усіх бакоў.

    • А. цукерку.
  2. перан. Усебакова вывучыць, абдумаць; смакуючы, падрабязна расказаць аб чым-н. (разм.).

    • А. усё да дробязей.

|| незак. абсмоктваць, .

абсмалі́цца, ; зак.

Тое, што і асмаліцца.

|| незак. абсмальвацца, .

абсмяя́ць, ; зак.

Паказаць каго-, што-н. у смешным выглядзе; высмеяць.

Абсмяялі хлопца. А. сквапнасць.

|| незак. абсмейваць, .

|| наз. абсмяянне, .

абсо́хлы, .

Які стаў сухім.

  • Абсохлае бервяно.

абсо́хнуць, ; зак.

Стаць сухім, высахнуць зверху.

  • Зямля абсохла.
  • Малако на губах не абсохла ў каго-н. (пра таго, хто яшчэ надта малады і нявопытны; разм.).

|| незак. абсыхаць, .

абста́віцца, ; зак.

  1. Паставіць што-н. вакол сябе.

    • А. крэсламі.
    • А. кнігамі.
  2. Абзавесціся мэбляй (разм.).

    • А. ў новай кватэры.

|| незак. абстаўляцца, .

абста́віць, ; зак.

  1. каго-што чым. Паставіць што-н. вакол каго-, чаго-н.

    • А. трыбуну кветкамі.
  2. Уставіць, заставіць што-н. чым-н.

    • А. паліцы кнігамі.
    • А. вокны вазонамі.
  3. Набыць абстаноўку (у 1 знач.).

    • А. дом мэбляй.
    • А. кабінет.
  4. перан. Стварыць умовы, абставіны для правядзення чаго-н.

    • Добра а. юбілей.
  5. перан. Дасягнуць большых поспехаў, апярэдзіць каго-н. у чым-н. (разм.).

    • Маладая ткачыха абставіла сваіх сябровак.

|| незак. абстаўляць, .

абсталява́нне, , н.

  1. гл. абсталяваць.

  2. Сукупнасць прылад, механізмаў, машын і пад., неабходных для чаго-н.

    • Завод аснашчаны новым абсталяваннем.
    • Лабараторнае а.

абсталява́ць, ; зак.

Забяспечыць патрэбным абсталяваннем, інвентаром, усім неабходным.

  • А. фізічны кабінет.
  • А. лектарскую залу нагляднымі дапаможнікамі.

|| незак. абсталёўваць, .

|| наз. абсталёўванне, .

|| наз. абсталяванне, .