Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адкла́сціся, ✂; зак.

  1. Асесці, назбірацца.

    • Іл адклаўся за гады на дне возера.
  2. Адтэрмінавацца, перанесціся на больш позні час.

    • Паездка за горад адклалася.
  3. перан. Запасці ў памяць, душу і пад., адлюстравацца, захавацца.

    • Уражанні дзяцінства адклаліся ў сэрцы надоўга.

|| незак. адкладацца, ✂ і адкладвацца, ✂.

|| наз. адкладанне, ✂.

адкле́іцца, ✂; зак.

Адстаць, аддзяліцца (аб прыклееным).

  • Падэшва адклеілася.

|| незак. адклейвацца, ✂.

адкле́іць, ✂; зак.

Адарваць, аддзяліць прыклеенае.

  • А. марку.

|| незак. адклейваць, ✂.

|| наз. адклейванне, ✂.

адклеймава́ць, ✂; зак.

Паставіць кляймо на каго-, што-н. і заклеймаваць.

  • А. лес.

адклі́каць, ✂; зак.

  1. Паклікаўшы, прымусіць адысці куды-н. і адазваць.

    • А. знаёмага для размовы.
  2. Вярнуць назад адкуль-н. (афіц.).

    • А. пасла.
    • А. з водпуску.

|| незак. адклікаць, ✂.

|| наз. адкліканне, ✂.

адклі́кнуцца, ✂; зак.

  1. Адказаць на воклік, зварот.

    • Дзе вы, адклікніцеся!
    • А. на пісьмо.
  2. перан. Выявіць свае адносіны да чаго-н.

    • А. на просьбу.

|| незак. адклікацца, ✂.

адключы́цца, ✂; зак.

  1. Перастаць дзейнічаць у выніку раз’яднання з агульнай сістэмай.

    • Прыбор адключыўся аўтаматычна.
  2. перан. Адарваць ад каго-, чаго-н., супакоіцца.

    • А. ад бурнага жыцця.

|| незак. адключацца, ✂.

адключы́ць, ✂; зак.

Выключыць, спыніць дзеянне чаго-н., раз’яднаўшы з агульнай сістэмай.

  • А. тэлефон.
  • А. газ.

|| незак. адключаць, ✂.

адклява́ць, ✂; зак.

Клюючы, аддзяліць, адарваць (пра рыбу).

  • А. чарвяка.

|| незак. адклёўваць, ✂.

адкляпа́ць, ✂; зак.

  1. Адбіць што-н. прыкляпанае.

    • А. заклёпкі.
  2. Навастрыць.

    • А. касу.

|| незак. адклёпваць, ✂.