адкла́сціся, ; зак.

  1. Асесці, назбірацца.

    • Іл адклаўся за гады на дне возера.
  2. Адтэрмінавацца, перанесціся на больш позні час.

    • Паездка за горад адклалася.
  3. перан. Запасці ў памяць, душу і пад., адлюстравацца, захавацца.

    • Уражанні дзяцінства адклаліся ў сэрцы надоўга.

|| незак. адкладацца, і адкладвацца, .

|| наз. адкладанне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)