Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адме́ннасць, ✂, ж.

Асаблівасць, якой вылучаецца хто-, што-н. сярод іншых.

  • А. характару.

адме́нны, ✂.

  1. Своеасаблівы, адметны; не такі, як усе.

    • А. сэнс слова.
  2. Самы лепшы, надзвычайны.

    • Адменнае футра.

адме́раць, ✂; зак.

  1. Мераючы, адзначыць або аддзяліць пэўную колькасць чаго-н.

    • А. паўтара метра сукна.
    • Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж (прыказка).
  2. Прайсці, праехаць пэўную адлегласць (разм.).

    • Адмераў пятнаццаць кіламетраў.

|| незак. адмерваць, ✂ і адмяраць, ✂.

адме́рзнуць, ✂; зак.

Пра частку цела, расліннасць: страціць адчувальнасць ці загінуць ад марозу.

  • Адмерзлі вушы на марозе.
  • Агуркі адмерзлі.

|| незак. адмярзаць, ✂.

|| наз. адмярзанне, ✂.

адме́рлы, ✂.

Які перастаў існаваць, адмёр.

  • Адмерлыя парасткі.

адме́рці, ✂; зак.

  1. Стаць нежывым, загінуць (пра часткі якога-н. арганізма).

    • Клеткі тканак адмерлі.
  2. перан. Перастаць існаваць.

    • Старыя звычаі адмерлі.

|| незак. адміраць, ✂.

|| наз. адміранне, ✂.

адме́сці, ✂; зак.

  1. Падмятаючы, адкінуць, адсунуць убок.

    • А. смецце ад парога.
  2. перан. Адхіліць што-н. як непатрэбнае ці нерэальнае.

    • А. абвінавачанні.

|| незак. адмятаць, ✂.

адме́тны, ✂.

Не падобны да іншых, непаўторны, характэрны.

  • Адметная рыса характару.

|| наз. адметнасць, ✂.

адміністрава́ць, ✂; незак.

  1. Пра адміністрацыю: кіраваць чым-н. (спец.).

  2. перан. Кіраваць чым-н. фармальна, бюракратычна (неадабр.).

|| наз. адміністраванне, ✂.

адміністра́тар, ✂, м.

Службовая асоба, якая кіруе чым-н. і адказны распарадчык.

  • Добры а.

|| ж. адміністратарка, ✂.

|| прым. адміністратарскі, ✂.