адме́раць, ; зак.

  1. Мераючы, адзначыць або аддзяліць пэўную колькасць чаго-н.

    • А. паўтара метра сукна.
    • Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж (прыказка).
  2. Прайсці, праехаць пэўную адлегласць (разм.).

    • Адмераў пятнаццаць кіламетраў.

|| незак. адмерваць, і адмяраць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)