Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адваро́тны, .

  1. Які накіраваны ў супрацьлеглы бок.

    • Адваротнае вярчэнне.
    • Кінуцца ў а. бок.
  2. Супрацьлеглы.

    • Адыманне ёсць дзеянне, адваротнае складанню.
    • А. сэнс.
  3. Супрацьлеглы вонкаваму, левы бок прадмета.

    • Распісацца на адваротным баку паштоўкі.
    • Доказ ад адваротнага (наз.).
    • А. бок медаля (таксама перан. другі, звычайна адмоўны бок чаго-н.).

адвары́цца, ; зак.

Зварыцца.

  • Бульба адварылася.

|| незак. адварвацца, .

адвары́ць, ; зак.

Зварыць.

  • А. грыбы.

|| незак. адварваць, .

адвастры́ць, ; зак.

Навастрыць, завастрыць.

  • А. косы.
  • А. зброю (перан. падрыхтавацца да дзеянняў).

|| незак. адвострываць, .

|| наз. адвострыванне, .

адваява́цца, ; зак. (разм.).

Тое, што і адваяваць (у 2 знач.).

  • Адваяваўся салдат.

адваява́ць, ; зак.

  1. Вярнуць вайной.

    • А. сваю зямлю ў захопнікаў.
  2. Кончыць ваяваць (разм.).

    • Салдат сваё адваяваў.
  3. перан. Дамагчыся чаго-н. настойлівасцю.

    • А. пераходны сцяг.

|| незак. адваёўваць, .

адве́даць, ; зак.

  1. Наведаць каго-, што-н., пабываць у каго-н. дзе-н.

    • А. хворага сябра.
    • А. родны кут.
  2. чаго. Пакаштаваць, паспытаць.

    • А. спелых груш.

|| незак. адведваць, .

|| наз. адведванне, .

адве́дзіны, .

Сяброўскае наведванне каго-н.

  • Прыйсці ў а.

адве́дкі, .

  1. Наведванне жанчыны, якая нарадзіла дзіця.

    • Прыйсці ў а. з пірагамі.
  2. Тое, што і адведзіны.

адве́зці, ; зак.

  1. Везучы, даставіць каго-, што-н. і завезці куды-н.

    • А. госця дадому.
  2. Везучы, убраць на пэўную адлегласць.

    • А. з дарогі каменне.

|| незак. адвозіць, .

|| наз. адвоз, і адвозка, .