адваротны прыметнік

  1. Які накіраваны ў супрацьлеглы бок.

    • Адваротнае вярчэнне.
    • Кінуцца ў а. бок.
  2. Супрацьлеглы.

    • Адыманне ёсць дзеянне, адваротнае складанню.
    • А. сэнс.
  3. Супрацьлеглы вонкаваму, левы бок прадмета.

    • Распісацца на адваротным баку паштоўкі.
    • Доказ ад адваротнага (назоўнік).
    • А. бок медаля (таксама пераноснае значэнне: другі, звычайна адмоўны бок чаго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)