Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адбраха́цца, ✂; зак. (разм.).

Сварачыся, спрачаючыся, адказаць на папрокі, нападкі.

|| незак. адбрэхвацца, ✂.

адбрыка́цца, ✂; зак. (разм.).

  1. Брыкаючыся, адбіцца ад каго-, чаго-н., аддаліць ад сябе.

  2. перан. Пазбавіцца ад чаго-н. непажаданага (разм.).

    • А. ад даручэння.

|| незак. адбрыквацца, ✂.

адбры́ць, ✂; зак. (разм.).

Рэзка або абразліва адказаць каму-н., адмаўляючы ў чым-н. або лаячыся.

|| незак. адбрываць, ✂.

адбудава́цца, ✂; зак.

  1. Закончыць пабудову чаго-н. для сябе.

    • Да восені адбудуемся.
  2. Пабудавацца нанава, аднавіць жыллё пасля разбурэння, пажару і пад.

    • Вёска нанава адбудавалася.

|| незак. адбудоўвацца, ✂.

адбудава́ць, ✂; зак.

  1. Закончыць пабудову чаго-н. і пабудаваць.

    • Адбудавалі цудоўную школу.
  2. Пабудаваць нанава, аднавіць што-н. пасля разбурэння, пажару і пад.

    • А. горад.

|| незак. адбудоўваць, ✂.

|| наз. адбудова, ✂.

|| прым. адбудоўчы, ✂.

  • А. перыяд.

адбуксі́раваць, ✂; зак. (спец.).

Адвесці на буксіры.

  • А. баржу.

адбы́цца, ✂; зак.

Ажыццявіцца, прайсці, быць праведзеным; здарыцца.

  • Раніцай на заводзе адбыўся мітынг.
  • Прэм’ера спектакля адбылася вечарам.

|| незак. адбывацца, ✂.

адбы́ць, ✂; зак.

  1. Выканаць якую-н. павіннасць; прабыць вызначаны тэрмін дзе-н.

    • А. чаргу на дзяжурстве.
    • А. тэрмін пакарання.
  2. Паехаць, адправіцца куды-н. (афіц.).

    • Баец выпісаўся і адбыў на фронт.
  3. Абысціся, абмежавацца чым-н.

    • Дзякуем не адбудзеш (прымаўка).

◊

  • Не адбудзе і не прыбудзе (разм.) — не будзе ні выгоды, ні страты.

|| незак. адбываць, ✂.

|| наз. адбыванне, ✂.

|| наз. адбыццё, ✂.

адбялі́ць, ✂; зак.

Зрабіць белым, выбеліць.

  • А. палатно.

|| незак. адбельваць, ✂.

|| наз. адбельванне, ✂ і адбелка, ✂.

  • Адбельванне драўніннай масы.

|| прым. адбельны, ✂ і адбелачны, ✂.

  • Адбельны цэх.
  • Адбелачныя матэрыялы.