Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абра́ннік, ✂, м. (высок.).

  1. Той, хто абраны кім-н. для выканання якіх-н. абавязкаў.

    • Дэпутаты — абраннікі народа.
    • А. лёсу (перан.).
  2. Любімы чалавек, каханак.

    • А. сэрца.

|| ж. абранніца, ✂.

|| прым. абранніцкі, ✂.

абрасе́лы, ✂.

Мокры ад расы, пакрыты расою.

  • А. куст.

абрасі́ць, ✂; зак.

  1. Змачыць кроплямі расы.

    • А. ногі.
  2. Пакрыць кроплямі вадкасці.

    • Дожджык вясновы абрасіў зямлю.

|| незак. аброшваць, ✂.

абрасці́, ✂; зак.

  1. Зарасці, пакрыцца якой-н. расліннасцю, валасамі, слоем чаго-н.

    • А. мохам (таксама перан. апусціцца, адзічэць; разм.).
    • А. барадой.
    • А. тлушчам.
    • А. граззю (перан. стаць неахайным, брудным; разм.).
  2. перан. Набыць многа ўсяго, стварыць што-н. вакол сябе, каля сябе (разм.).

    • А. гаспадаркай.
    • Вуліца абрасла новымі дамамі.

|| незак. абрастаць, ✂.

|| наз. абрастанне, ✂.

абраўнава́цца, ✂; зак.

Зрабіцца роўным, гладкім; выраўняцца (аб краях, паверхні чаго-н.).

  • Свежы насып абраўнаваўся пад коламі машын.

|| незак. абраўноўвацца, ✂.

абраўнава́ць, ✂; зак.

Зрабіць роўным, гладкім (край, паверхню чаго-н.).

  • А. грады.

|| незак. абраўноўваць, ✂.

|| наз. абраўноўванне, ✂.

абра́ць, ✂; зак.

Тое, што і выбраць.

  • А. дэпутата.

|| незак. абіраць, ✂.

|| наз. абранне, ✂.

абрашэ́ціць, ✂; зак.

Зрабіць рашотку на чым-н.

  • А. акно.

|| незак. абрашэчваць, ✂.

|| наз. абрашэчванне, ✂.

абро́жак, ✂, м. (абл.).

Раменьчык, які надзяваецца на шыю жывёле; нашыйнік.

  • Надзець сабаку а.

|| прым. аброжачны, ✂.

абро́к​1, ✂, м. (гіст.).

У час прыгону: натуральны або грашовы падатак, які спаганяўся памешчыкамі з сялян; чынш.

  • Збіраць а.

|| прым. аброчны, ✂.

  • А. селянін (які плаціць аброк).