Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абле́гчы, ✂; зак.

  1. што. Пакрыць, абвалачы, ахутаць.
  • Хмары аблеглі ўсё неба.
  1. што. Шчыльна прылегчы да чаго-н. з усіх бакоў, абхапіць што-н.

    • Сукенка добра аблегла стан.
  2. Апусціцца, панікнуць, абвяць.

    • Бульбоўнік аблёг ад гарачыні.
  3. Злегчы, захварэць.

    • Аблегла бабуля, не ўстае.

|| незак. аблягаць, ✂.

|| наз. абляганне, ✂.

абледзяне́лы, ✂.

Пакрыты лёдам.

  • Абледзянелыя шыбы акна.

|| наз. абледзянеласць, ✂.

абледзяне́ць, ✂; зак.

Пакрыцца лёдам.

  • Самалёт абледзянеў.

|| незак. абледзеняваць, ✂.

|| наз. абледзяненне, ✂.

абле́злы, ✂ (разм.).

  1. Такі, у якога вылезлі валасы, поўсць, пер’е.

    • А. кот.
  2. З выцвілай фарбай, з абабітым тынкам, палінялы.

    • Аблезлыя сцены.
    • Аблезлая сукенка.
  3. Які пачаў мяняць скуру, згарэўшы на сонцы.

    • А. твар.

|| наз. аблезласць, ✂.

абле́зці, ✂; зак. (разм.).

  1. Страціць валасы, поўсць, пер’е або выпасці, вылезці (пра валасы, поўсць, пер’е).

    • Кот аблез.
  2. Страціць першапачатковую афарбоўку, выліняць, выцвісці або злезці, адваліцца ад паверхні чаго-н.

    • Сукенка аблезла.
    • Фарба аблезла.
  3. Змяніць скуру, згарэўшы на сонцы.

    • За лета ўвесь твар аблез.

|| незак. аблазіць, ✂.

абле́таваць, ✂; зак.

  1. Астацца з зімы на лета.

    • Сена ў стозе аблетавала.
  2. Праляжаўшы лета, высахнуць (пра дровы і пад.).

абле́так, ✂, м. (абл.).

Маладая жывёліна, якая пералетавала.

  • Воўк аблетак.

◊

  • На аблетак (разм.) — каб аблетавала, праляжала лета (звычайна пра дровы).

абле́тнік, ✂, м., зб. (абл.).

Дровы, якія аблетавалі, падсохлі за лета.

  • А. зімой добра гарыць.

аблётаць, ✂; зак.

  1. Лётаючы, пабываць у розных месцах (разм.).
    • А. горад.
    • А. знаёмых.
  2. Выпрабаваць у час палётаў.
    • А. самалёт.

|| незак. аблётваць, ✂.

|| наз. аблёт, ✂.

абліва́нне, ✂, н.

  1. гл. абліць.

  2. Водная працэдура.

    • Халодныя абліванні.