Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абі́ркі, ✂.

Адходы пасля ачысткі, абабірання бульбы, пладоў і пад., адкіды ад чаго-н.

абісі́нцы, ✂, м.

Ранейшая назва насельніцтва Эфіопіі.

|| ж. абісінка, ✂.

абітурые́нт, ✂, м.

  1. Выпускнік сярэдняй школы (уст.).

  2. Чалавек, які паступае ў вышэйшую або спецыяльную навучальную ўстанову.

|| ж. абітурыентка, ✂.

|| прым. абітурыенцкі, ✂.

абі́ўка, ✂, ж.

  1. гл. абабіць.

  2. Матэрыял, якім абіваюць што-н.

    • Плюшавая а. мэблі.

|| прым. абівачны, ✂ і абіўны, ✂.

абкалаці́ць, ✂; зак.

Абтрэсці.

  • А. яблыню.
  • Вецер абкалаціў садавіну.

|| незак. абкалочваць, ✂.

абкало́цца, ✂; зак.

Параніць сябе чым-н. калючым у многіх месцах.

  • А. шыпшынай.

абкало́ць​1, ✂; зак.

Адбіць, адкалоць кавалкамі што-н. з чаго-н.

  • А. лёд.

|| незак. абколваць, ✂.

|| наз. абколванне, ✂.

абкало́ць​2, ✂; зак.

Пакалоць чым-н. вострым вакол чаго-н. або па ўсёй паверхні; параніць уколамі каго-, што-н.

  • А. рукі калючкамі руж.

|| незак. абколваць, ✂.

|| наз. абколванне, ✂.

абка́пацца​1, ✂; зак.

Абка́паць сябе чым-н.

  • А. чарнілам.

|| незак. абкапвацца, ✂.

абкапа́цца​2, ✂; зак.

Абкружыць сябе землянымі збудаваннямі.

|| незак. абкопвацца, ✂.