Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абе́руч, прысл.

Абедзвюма рукамі (узяць, абхапіць, трымаць што-н. і пад.).

  • Трымацца а.

аб’е́сці, ✂; зак.

  1. З’есці што-н. зверху, абгрызці, абкусаць з бакоў.

    • Чэрві аб’елі лісцё.
  2. З’еўшы многа, прычыніць страту каму-н. (разм.).

    • Ён вас не аб’есць.

|| незак. аб’ядаць, ✂.

аб’е́сціся, ✂; зак.

  • А. тортам.

|| незак. аб’ядацца, ✂.

аб’е́хаць, ✂; зак.

  1. Праехаць вакол каго-, чаго-н.

    • А. балота.
  2. Праехаць збоку, абмінуць каго-, што-н.

    • А. горад.
    • А. людзей на дарозе.
  3. Ездзячы, пабываць у многіх месцах.

    • А. паўсвету.
  4. Апусціцца, з’ехаць уніз.

    • Аб’ехала павозка.
  5. перан. Схуднець.

    • Нешта ж ты зусім аб’ехаў.

|| незак. аб’язджаць, ✂.

|| наз. аб’езд, ✂.

  • Ехаць у а.

абе́чак, ✂, м.

Лубяны абадок у рэшаце, сіце і пад.

|| прым. абечкавы, ✂.

аб’ём, ✂, ж.

  1. Велічыня чаго-н. у даўжыню, вышыню і шырыню, выражаная ў кубічных адзінках.

    • А. памяшкання.
  2. перан. Наогул велічыня, колькасць.

    • Вялікі а. работы.
    • А. ведаў.

|| прым. аб’ёмны, ✂.

|| наз. аб’ёмнасць, ✂.

аб’ёмісты, ✂.

Вялікі паводле аб’ёму (у 2 знач.).

  • А. том.

|| наз. аб’ёмістасць, ✂.

аб’ёмны, ✂.

  1. гл. аб’ём.

  2. Вялікі паводле аб’ёму, памеру.

    • Аб’ёмныя блокі.

|| наз. аб’ёмнасць, ✂.

абжа́ць, ✂; зак.

Зжаць што-н. вакол чаго-н.

  • А. траву вакол дрэва.

|| незак. абжынаць, ✂.

|| наз. абжын, ✂ і абжынанне, ✂.

абжо́ра, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Прагны да яды, пражэрлівы, ненасытны чалавек.